«Барысаў-Арэна» стала месцам правядзення інтэрактыўных урокаў «Чытаем па-беларуску з velcom»

Барысаў стаў першым горадам у Мінскай вобласці, дзе прайшла сацыяльная адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom». У красавіку і маі каманда праекта прыедзе ў 25 устаноў адукацыі Міншчыны. Адмысловы інтэрактыўны ўрок беларускай мовы адбыўся ў Барысаве 18 красавіка ў незвычайным месцы – на «Барысаў-Арэне». Запрошаным настаўнікам для малодшых школьнікаў стаў брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.

Вялікі ўрок праекта сабраў каля 80 школьнікаў горада. Дзеці даведаліся, чаму важна ведаць родную мову і як гучаць футбольныя тэрміны на беларускай мове. Разам з Антонам Чычканам незвычайным настаўнікам для школьнікаў на «Барысаў-Арэне» стаў тэлевядучы Юры Жыгамонт. Акрамя адмысловага ўроку на самай папулярнай спартовай арэне Беларусі заняткі ініцыятывы адбыліся яшчэ ў гімназіі № 1, 2, сярэдней школе № 2 і Цэнтральнай бібліятэцы Барысава. У бібліятэцы таксама прайшоў тэлемост, на якім эстафета правядзення праекта была перададзена Салігорскаму раёну. 

«Я рады прыняць удзел у гэтым праекце, бо беларуская мова яшчэ ў школе была адным з любiмых прадметаў. Я ганаруся тым, што нарадзiўся ў Беларусiлічу, што вывучаць родную мову  гэта задавальненне, а таксамаспадзяюся, што наш футбольны занятак натхнiць дзетак на атрыманне толькі дзясятак i па беларускай мове, i па беларускай лiтаратуры», – адзначыў брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.

«Вывучэнне любой мовы развiвае розум, робiць чалавека лепш. Беларуская мова –  абавязковая праграма для кожнага жыхара нашай краiны. Мова – гэта той ланцужок, якi звязвае нас з культурай Беларусi, робiць беларусаў адметным народам, дапамагае даць сабе самавызначэнне. Я ўпэўнены, што гэты ўрок у незвычайным атачэннiлепшага стадыёна краiны – «Барысаў-Арэны» –  зацiкавiць дзяцей яшчэ больш звяртаць увагу на вывучэнне роднай мовы», – пракаментаваў генеральны сакратар ФК БАТЭ Андрей Вашкевіч.

Да сапраўднага моманту сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахапіў больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Галоўную мэту праекта  –  папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод малодшых школьнікаў  – з 2015 года рэалізоўвае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца таксама пры падтрымцы Кіравання адукацыі Мінаблвыканкама.

Інтэрактыўныя ўрокі беларускай мовы ў Барысаве ў гэты дзень правяла і пастаянны настаўнік праекта –пісьменніца-казачніца Алена Масла. У рамках сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom»  прагучалі вершы беларускіх класікаў, школьнікі пазнаёміліся з творчасцю сучасных аўтараў, а таксама пазналі асаблівасці беларускай мовы. У склад пастаянных настаўнікаў ініцыятывы таксама ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі: Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская.

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ