У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева (вуліца Чапаева 3) 13 чэрвеня пройдзе майстар-клас «Торба-шоу».

На майстар-класе кожны ўдзельнік сшые сабе файную і надзейную экаторбу і даведаецца, чаму так важна ёй карыстацца.

Таксама на майстар-класе можна будзе даведацца, як правільна сартыраваць смецце, чаму пластык бывае небяспечным, што можна зрабіць, каб захаваць нашу планету… і пачуть аргументаваные адказы на пытанні экалагічнага кшталту.
С сабой нічога браць не трэба. Усе матэрыялы і інструменты для вырабу экаторб будуць чакаць вас на майстар-класе.

Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца па спасылцы (https://goo.gl/forms/Kspi7KvncDh4MQtB2 ) і прыхапіць колькі рублёў для бясплатнага ахвяравання.

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ


КОММЕНТАРИИ