24 марта наш сайт VBORISOVE.BY опубликовал статью «Как проходят выборы в Борисове? Мнение наблюдателя (фоторепортаж)» с позитивным отзывом наблюдателя, который присутствовал на избирательном участке №17 (ул.Галицкого). Журналист сайта barysau.by высказал свое отношение к выборам в Борисове и раскритиковал наш материал. 

Так как, в своей работе, VBORISOVE.BY исповедует один принцип – объективность, поэтому предлагаем своим читателям другую точку зрения на местные выборы – 2014. Мы уважаем все точки зрения.

Полный текст статьи “Мясцовыя выбары ў Барысаве – 2014: in memoriam” с сайта barysau.by (оригинал):

«Так здарылася, што актыўны ўдзел у назіранні за гэтай выбарчай кампаніяй мне ўзяць не ўдалося. Тым не менш, ёсць патрэба выказаць сваё агульнае меркаванне», – піша праваабаронца Алег Мацкевіч, чалавек, які дамогся бясплатнага праезду ў аўтобусах для барысаўскіх школьнікаў.

«Выклікана яна не столькі банальным «не магу маўчаць!», сколькі рэакцыяй на станоўчыя водгукі ў СМІ на тэму выбараў, у прыватнасці, на матэрыял на старонках сайта vborisove.by «Как проходят выборы в Борисове? Мнение наблюдателя (фоторепортаж)», – працягвае незалежны юрыст для BARYSAU.BY.

Пачну з ацэнкі грамадскага рэзанансу, так бы мовіць, розгаласу ўсёй кампаніі. Тры месяцы панурасці, нудоты і суму. «Скучно, как на похоронах» – бадай, лепшай метафары прыдумаць цяжка (узята з «Как проходят выборы в Борисове?»). Большасць выбарнікаў да апошняга часу слыхам не чула пра гэтыя выбары. Адзін дзядзька, з якім давялося кантактаваць па працы, нават пераблытаў выбары ў Беларусі з рэферэндумам у Крыму (адбыўся тыднем раней). Што не дзіўна: інфармацыйнае поле ў нас з вялікай Расіяй адно, і смецце па гэтым полі носіцца з боку ў бок таксама адно.

Мясцовыя выбары, – скажаце вы, – сумныя «па прызначэнні». Мясцовыя выбары! – скажу я, – павінны быць як мінімум «жывымі»! Дзе там… Глуха як у танку. Затое чуваць енкі Ярмошынай і К: кандыдаты ў дэпутаты не праяўляюць, не ствараюць, не робяць, не агітуюць. «Не, не, не…» – ці не таму, што залішняя палітызацыя выбарчых кампаніяў прызнаецца на самым «версе» з’явай шкоднай, з якой трэба змагацца?

Мабыць, асноўная мэта выбараў у сучаснай Беларусі – гэта прыгожая карцінка на экранах «зомбоящиков». Сумна, калі гэтую звыклую карцінку дапаўняе праца незалежных СМІ.

Мой вопыт удзелу ў назіранні дазваляе крытычна ставіцца да любых станоўчых водгукаў на тэму выбараў. Нават у тым выпадку, калі такую адзнаку ставіць «незаангажаваны» назіральнік.

Аўтар «Как проходят выборы в Борисове?» піша: калі б усе назіральнікі прыходзілі на ўчастак у дзень выбараў а 10 і сыходзілі а 18, было б незразумела, навошта яны ўвогуле прыходзілі. Ды не, як раз і зразумела, нашто яны прыходзілі: легалізаваць сваёй прысутнасцю сам працэс.

Амаль 30 тысячаў – паведамляе ЦВК на сваім сайце – акрэдытаваных назіральнікаў сочаць за выбарамі! Лічба! Але сярмяжная праўда ў тым, што назіралі за выбарамі ад сілы тры сотні чалавек (ад праваабарончых і апазіцыйных структураў). Астатнія проста праціралі штаны.

Далей па крытыкаваным тэксце: адсутнасць перашкодаў для назіральніка пры падліку галасоў, дазвол фатаграфаваць сам працэс. Пытанне: а якое гэта мае дачыненне да вынікаў выбараў? Архаічная сістэма падліку нават пры ўсіх прыхарошваннях сапраўдныя лічбы ніколі не адлюструе.

Перакладанне кожным з членаў камісіі стосікаў папераў у розныя купкі, наступнае нашэптыванне кожным з іх вынікаў «падліку» на вушка сакратару камісіі, і апафеоз дзеяння – перадача патаемных дадзеных ад сакратара да старшыні камісіі, які ў заключным пратаколе запісывае нейкія нікому не вядомыя лічбы… – выбачайце, вы за каго мяне прыймаеце?

І пасля гэтага кожны з членаў камісіі гэты самы заключны пратакол падпісвае. Падкрэслю: падпісвае невядомыя яму лічбы, якія ў пратакол запісаў старшыня камісіі, а не тыя, што ён даведаўся з свайго стосіку.

Можа, камусьці гэта падаецца вяршыняй дэмакратычнасці выбарчага працэсу, а мне гэта нагадвае адаптаваную да яго версію гульні ў напарсткі.

Высновы: дзякуй за прафесіяналізм. Гульня рук, і нічога больш».



КОММЕНТАРИИ