Упершыню да нас ў Барысаў завітаў Лявон Вольскі – зорка беларускага рока, адзін з самых яркіх і таленавітых музыкаў беларускай сучаснасці, заснавальнік легендарнай «Мроі», прэм’ер-міністр NRM, лідэр беларускага гурта «Крамбамбулі», удзельнік культавай групы “Новае неба”.

Сустрэча адбылася 31 ліпеня ў Ірландскім пабе нашага горада, дзе магчыма было на хвіліну забыцца і стаць удзельнікам культурнага мерапрыенства, якія у нашым горадзе бываюць нечаста. 


Шчаслівыя ўладальнікі аўтографа Вольскага і выдатных успамінаў. Фота vk.com / borisov_pub_volski

Пасля творчай сустрэчы Лявон Вольскі (глядзіце фотарэпартаж па спасылцы) пагадзіўся пагутарыць з рэдактарам партала Vborisove.by Садоўскім Сяргеям.

– Як Вам нашыя слухачы? Ці заўседы да Вас так цепла адносіцца публіка?
– Заўседы. У мяне штам разных песен, і шмат разных пачуцяў укладзена у іх сэнс. Таму кожны чалавек у іх знаходзіць штосьці блізкае для сябе. Канешне, сення быў досыць гарачы прыем, што вельмі прыемна і нечакана таму, што ў Барысаве мы гралі ўпершыню.

– Калі Вас зноў будуць запрашаць у Барысаў, згадзіцеся?
– Безумоўна. Тут публіка вельмі цеплая і харошая.

– Якія асацыяцыі у Вас узнікаюць з горадам Барысавам?
– Адразу узнікае асацыяцыя з гітарамі, якія рабіліся тут ў 80-х гадах. Між сабой мы гэтыя гітары называлі «барысаўдрэў». Вельмі добрыя і цікавыя гітары былі. Дарэчы, калі мы рабілі «Мрою», наша першая гітара на якой граў наш гітарыст была з Барысава.

– Вы кампазітар і аўтар слоў мультфільма «Будзьма Беларусамі!» . А што для Вас значыць быць беларусам?
– Быць ці ня быць … Для мяне галоўнае, як Купала пісаў, «ня быць скотам». Таму быць беларусам – гэта не быць чалавекам, які проста спажывае, а тым, які ведае сваю гісторыю і культуру, абараняе яе і перадае іншым пакаленням.

– Чаму падзеі мультфільма «Будзьма Беларусамі!» заканчваецца на 1991 годзе?
– Потым пайшлі спрэчныя падзеі… Гэта была агульнае рашэнне. Кожны асэнсоўвае тыя падзеі па-свойму… Камусьці гэта вельмі падабаецца, камусьці не – адносіны вельмі розныя.

– Кем Вы хацелі стаць у дзяцінстве?
– Мастаком! Я крышачку і есць мастак. Я вучыўся на мастака. Бывае, малюю карціны, але гэта цяпер, безумоўна, не асноўны мой занятак.

– Як Вы адносіцеся да цэнзуры? Ахарактэрызуйце калі ласка сучасную беларускую цэнзуру.
– Цяперашняя цэнзура брутальна. Таму што есць «тэлефоннае права». Ну, напрыклад, калі сюды патэлефануе хтосьці з Барысаускага райвыканкама і скажаць, што вы не павінны праводзіць гэты канцэрт, бо такім чынам Вы рызыкуеце сваім бізнесам. Але калі гаварыць, што у песнях есць заклік да гвалту, да міжнацыянальных нейкіх разборак і парнаграфіі нейкай, то з гэтай цэнзурай я згодны.

– Што павінна здарыцца, каб Вы пакінулі займацца музыкай?
– Розныя рэчы: цяжкая хвароба, альбо хвароба блізкага чалавека, але… я не ведаю. Амаль калі няма голаса, тады можна шаптаць. Усе роўна гэта будзе музыка.

– Вы сачыце за беларускім шоу-бізнесам? Як Вы ставіцеся да беларускіх артыстаў?
– Я не гляджу ні беларускіх каналаў, ні расейскіх… Тэлевізар увогуле не гляджу, таму іх не ведаю. Так што прабачце, гэта пытанне не для мяне.

– Наступнае пытанне футурыстычнае: Калі б Вам далі 1 гадзіну, за якую было магчыма зрабіць усе, што жадаеце, што бы вы зрабілі?
– Я бы вярную княства Літоўскае ў былыя межы, у якое уваходзілі сучасная Беларусь, Літва, частка Польшчы і Украіны. Тады б у нас быў бы выхад да мора (смяецца).

Як Вы адносіцеся да крытыкі ў свой адрас?
– Дзесяць гадоў назад вельмі шалеў ад таго, што пішуць у інтэрнеце, ну, а зараз не… зараз у інтэрнэце ўсе самавыражаюцца, таму я спакоен.

– Зараз модна задаваць пытанні Марсэля Пруста. Вырашыў спрабаваць і я.
– Да, ведаем Марселя Пруста. (смяецца)

– Якія якасці вы больш за ўсе шануеце ў мужчыне?
– Цяжка сказаць. Магчыма, калі чалавек не здольны да здрады. Лічу, што здрада сяброў – цяжэй, чым здрада да жанчыны.

– Якія якасці Вы шануеце ў жанчыны?
– Розум.

– Што з’яўляецца Вашым недахопам?
– Ну, можа быць, мягкасць.

– З кім з людзей, якія калі небудзь жылі на зямлі, Вы жадалі бы сустрэцца?
– За свае жыцце я сустракаўся з такімі людзьмі, з якімі нават не думаў сустрэцца. Ну … можа быць з Джонан Ленанам выпіў бы віскі, хаця я не п’ю, але з Ленанам бы выпіў.

– Вы памерлі. Што Вы скажыце прадстаўшы перад Богам?
– Я ведаў, што многае можна было зрабіць па-іншаму, а я рабіў не так і гэта мая памылка…

Гутарыў Сяргей Садоўскі / Vborisove.by
Партал Vborisove.by дзякуе за дапамогу ў правядзенні інтэрв’ю барысаўскі “Ірландскі паб”.

 

Відэа “Ірландскі паб”



КОММЕНТАРИИ