У Барысаве развіталіся з Анатолем Удавічэнкам, заснавальнікам незалежнай газеты «Курьер из Борисова»

На пахаванне вядомага журналіста прыйшло больш за сотню чалавек. Пасля адпявання па праваслаўным абрадзе працэсія скіравалася на гарадскія могілкі, дзе адбылася грамадзянская паніхіда.

Фота Б. Гарэцкага

Спачуванні родным і блізкім памерлага ад імя ГА “БАЖ” выказала старшыня арганізацыі Жанна Літвіна, якая нагадала пра вялізны ўнёсак спадара Анатоля ў развіццё незалежнай беларускай журналістыкі. Анатоль Удавічэнка, заснавальнік незалежнай газеты «Курьер из Борисова», зліквідаванай уладамі ў 2005 годзе, заўчасна пайшоў з жыцця 12 жніўня ў выніку анкалагічнай хваробы.

Последние новости в Борисове