Відэафакт. Прыбіральшчыца кінатэатра “Масква” перапыніла футбольны флэш-моб БАТЭ (+ 16 здымкаў)

Як паведамляе footballtop.ru, вечарам 30 верасня тыя, хто быў побач з мінскім кінатэатрам “Масква”, былі нямала здзіўленыя: яны сталі сведкамі матчу з удзелам футбалістаў БАТЭ. Дублюючы склад барысаўчан разбіўся на дзве каманды, а ў ролі гледачоў выступілі Дзмітрый Бага і Аляксандр Гутар.

Матч быў спынены па тэхнічных прычынах – сіламі ўсяго аднаго чалавека. Ім апынулася прыбіральшчыца кінатэатра, якую прывёў у абурэнне шум, падняты заўзятарамі. Арбітр паспрабаваў супакоіць жанчыну, але яна была ўзброена. А са швабрай, як вядома, жарты дрэнныя…



КОММЕНТАРИИ