Заўтра, 6 снежня, на Барысаўшчыне будуць адзначаць 90-годдзе з утварэння раёна. Не сказаць, каб вялікае свята, але адзначаць у нашым горадзе мясцовыя ўлады яго сабраліся годна. Жыхароў чакае насычаная культурная праграма.

А для ўзняцца адпаведнага святочнага настрою вітаюць расцяжкі з ганебнай граматычнай памылкай: “Са Святам, БарысаўЩына!” на галоўных гарадскіх вуліцах.

——————————

Паводле інфармацыі партала vborisove.by, прыкладна ў 15.00, расцяжкі з грубай арфаграфічнай памылкай на галоўных вуліцах горада Барысава дэмантуюць.



КОММЕНТАРИИ