Мінскі  еўрапейскі клуб пры падтрымцы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальнай кампаніяй “Будзьма беларусамі”  запрашае ў вандроўку “Па слядах Напалеона”, якая адбудзецца  17 лістапада 2012 (субота).

Праграма:

1.      Брылёўскае поле.

2.      Барысаў (Тэд дэ Понт), стары горад.

3.      Студзёнка – мемарыял на месцы пахавання французаў, мемарыяльны знак на месцы навядзення мастоў, мемарыяльны комплекс у гонар пераправы каля Студзёнкі.

4.      Зембін – царква 2-й паловы 19 ст., дамініканскі касьцёл 1809  г., міква 2-й паловы 19 ст.

5.      Плешчаніцы – рэшткі сядзібы Тышкевічаў, местачковая забудова.

6.      Мацькаўцы – сядзіба Багдановічаў, месца адпачынку Напалеона пры адступленні ў пачатку снежня 1812 года.

7.      Касута – царква 2-й паловы 19 ст., месца боя пры адступленні напалеонаўскіх войскаў. Месца нараджэння Піліпа Оліка і Расціслава Лапіцкага.

8.      Куранец – мястэчка з яўрэйскай забудовай, вайсковыя могілкі 1920 года, памятны знак паўстанцам 1863-1864 г.г., месца аднаго з апошніх баёў кампаніі 1812 г.

Запіс праз мэйл: meliashkevich@gmail.com (Юрый Меляшкевіч).



КОММЕНТАРИИ