Пра гэта 5 снежня паведаміў сайт redstarbelgrade.info. Настаўнік БАТЭ разглядаецца сярод кандыдатаў, хто можа змяніць Аляксандра Янкавіча. Сярод іншых прэтэндэнтаў называецца Мілаван Раевац, іспанцы Віктар Муньёс і Хасэ Мары Бакера.

Віктара Ганчарэнку прадстаўляюць, як аднаго з найлепшых маладых трэнераў Еўропы. Як плюс Ганчарэнкі называецца, што ён паставіў выдатную фізічную падрыхтоўку, дысцыпліну і гульню на контратаках.
“Ганчарэнка з’яўляецца больш танным варынтам у параўнанні з Муньёсам, і наколькі мы ведаем, ён сам зацікаўлены ў пераходзе ў “Црвену Звезду”, — паведамляе сайт.

У групе фанатаў белградскага клуба ў Фэйсбуку таксама ідзе абмеркаванне, каго б яны хацелі бачыць трэнерам каманды. Здаецца, сербы з недаверам ставяцца да іспанцаў. А вось Ганчарэнка і Раевац набіраюць амаль аднолькавую колькасць галасоў.

 

“Црвена Звезда” — самы тытулаваны клуб Сербіі, нават перамагаў у Кубку чэмпіёнаў (1991), але апошнія гады знаходзіцца ў цені яшчэ адной сталічнай дружыны “Партызана”.

 

Дарэчы, невялікі досвед працы з сербамі Ганчарэнка мае. У яго камандзе выступае цэнтральны абаронца Марка Сіміч.



КОММЕНТАРИИ