Кожны дзень мы плануем працу на наступныя суткі. Да кожнага вадзіцеля і кандуктара даводзіцца інфармацыя аб тым, на якім маршруце і ў якую змену яны працуюць. Віной таму, што часам некаторыя аўтобусы не ў час выходзяць на лінію, бывае чалавечы фактар”, – тлумачыць дырэктар барысаўскага “Аўтобуснага парка №3” Аляксандр Шкрэдаў.

І ДЛЯ РЭЗЕРВОВАГА АЎТОБУСА ПАТРЭБНЫ ЧАС

“Вось адпрацаваў чалавек змену, пайшоў дадому, і быццам бы нішто не прадвяшчала бяды, а ўначы захварэў, альбо здарылася што-небудзь у сям’і, таму з раніцы ён тэлефануе дыспетчару і кажа, што на працу выйсці не можа, – далей тлумачыць Шкрэдаў карэспандэнту газеты “Адзінства”. – Ну не прымушаць жа хворага чалавека за руль сядаць і з пасажырамі працаваць. А хварэюць работнікі досыць часта. Адбіваюцца ўмовы працы. Тут вам і непагадзь, і скразнякі, і кантакт з вялікай колькасцю людзей. Знайсці замену чалавеку не заўсёды атрымліваецца хутка. Ёсць магчымасць – адпраўляем рэзервовы аўтобус. Але і яму трэба час, каб даехаць і пачаць рух з пачатковага прыпынку маршруту. Часцей за ўсё рэзервовы аўтобус пачынае працу ўжо з другога рэйса, каб далей да канца дня графік руху не парушаўся.

ЗМЯНЯЦЬ РАСКЛАД РУХУ АЎТОБУСАЎ НЯМА СЭНСУ

Асноўная задача аўтобуснага парка – развезці людзей са спальных мікрараёнаў на працу і з працы па дамах. На большасці буйных барысаўскіх прадпрыемствах працоўны дзень пачынаецца а 7-9-ай і заканчваецца а 16-18-ай гадзінах. Менавіта ў гэты час назіраецца найбольшы паток пасажыраў, таму інтэрвалы руху паміж аўтобусамі скарочаныя да мінімуму, дадаюцца так званыя разрыўныя маршруты.Так, ёсць гараджане, якім трэба кудысьці ехаць і ў 10, і ў 14 гадзін, але гэта зусім не большасць. Змяняць расклад кардынальным чынам на нейкіх маршрутах на сённяшні дзень няма сэнсу. Мы ўжо праз гэта праходзілі. Як бы ні быў складзена расклад, усё роўна знойдуцца тыя, каго ён не задавальняе. Кіроўцы і кандуктары таксама, як і іншыя, маюць права на абедзенны перапынак і адпачынак. Таму ў астатні час інтэрвалы паміж рэйсамі павялічваюцца.

ПАДСТРОЙВАЦЬ РАСКЛАД РУХУ АЎТОБУСАЎ ПАД ЭЛЕКТРЫЧКІ НЕ БУДУЦЬ

Хтосьці патрабуе, каб асобныя аўтобусы арыентаваліся на расклад пасажырскіх цягнікоў эканом-класа, якія адпраўляюцца з Барысава ў сталіцу і якія прыбываюць у наш горад. Але ж мы не можам змяняць расклад так, як гэта робіць чыгунка, два разы на год. Між іншым, многія маршруты прывязаныя адзін да аднаго. Напрыклад, каб дабрацца з Печаў у Лядзішча, не абавязкова чакаць аўтобус 2 “Б”. Можна на 9-цы даехаць да прыпынку “вул. Тоўсцікава” і перасесці на ёй жа на 2-ку ці 7-ку. Большасць гараджан гэта задавальняе.

ДАБІРАЦЦА З ДЗВЮМЯ ПЕРАСАДКАМІ – НАРМАЛЬНА

З аднаго канца горада ў іншы ў нас можна дабрацца максімум з 2-мя перасадкамі. У сталіцы і ў абласных цэнтрах людзі дабіраюцца да месца прызначэння часам і з трыма-чатырма перасадкамі на розных відах транспарту. І па цане атрымліваецца даражэй, і часу займае нашмат больш.

ПАВЕТРА ВАЗІЦЬ НЯВЫГАДНА, ТРЭБА ПЛАЦІЦЬ 2.600 РУБЛЁЎ ЗА ПРАЕЗД

Днём аўтобусы рэдка калі добра запаўняюцца. Гэта пацвярджаюць і нашы рэвізоры, якія нястомна кантралююць рух пасажырскага транспарту ў горадзе. Вазіць паветра ў салонах нявыгадна. Прадпрыемства часткова датуецца з бюджэту. Каб гарадскія перавозкі былі рэнтабельныя, пасажыр сёння павінен заплаціць не 1400, а мінімум 2600 рублёў”.



КОММЕНТАРИИ