27 верасня ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева пройдзе прэм`ера спектакля тэатрыка “Лямцавая Батлейка” “Мама Му паранілася” па кніжцы шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (пераклад Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва KOSKA) пры падтрымцы Пасольства Швецыі, гаворыцца на сайце бібліятэцы.

Пастаноўка – Вераніка Фаміна, Наталля Леванава. Музыка – Леанід Паўлёнак. Працягласць – 45 хвілін.

Для дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Паказ дзіцячага спектакля адбудзецца двойчы:  27 верасня ў 10:30 або 12:00 у канферэнц-зале цэнтральнай бібліятэкі на 2 паверсе.

Даведкі па тэлефоне 73-26-64.


Паказ спектакля паводле кнігі шведскай дзіцячай аўтаркі Юі Вісландэр “Мама Му паранілася” ў выкананні “Лямцавай батлейкі” Веранікі Фаміной адбудзецца ў рамках афіцыйнага візіту Пасла Швецыі ў Рэсубліцы Беларусь Крысціны Юханесан у Мінскую вобласць.



КОММЕНТАРИИ