Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі ўзнагароджаны барысаўскі аграном Мікалай Голуб.

Зыходзячы з пастановы №703 ад 28 верасня 2018 года, апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, галоўны аграном філіяла «Вялікія Навасёлкі» ўнітарнага прадпрыемства «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт» Мікалая Голуба ўзнагародзілі граматай за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці.

Дарэчы, у гэтым годзе першыя тысячнікі на Барысаўшчыне з’явіліся ў філіяле “Вялікія Навасёлкі”.

А на аграпрамысловым свяце ў Стара-Барысаве мінулым летам старшыня Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў таксама ўручыў Мікалаю Голубу Ганаровы дыплом і грашовую прэмію, як пераможцу раённага спаборніцтва.



КОММЕНТАРИИ