У нядзелю каля 21-й вечара ахвярай пажару стала часова непрацуючая з Барысава. Яе сям’я эвакуявалася з задымленага дома. Пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, канапа ў пакоі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай агню стала неасцярожнасць пры курэнні.

Той жа ноччу яшчэ аднаго барысаўчаніна выратавалі з палаючай кватэры падраздзяленні МНС. Аб моцным задымленні выратавальнікам паведамілі суседзі. Звяном газадымаахоўнай службы мужчына быў вынесены з палаючай кватэры. З апёкамі 10% цела 1-3 ступені пацярпелы дастаўлены ў бальніцу. Адна з асноўных версій прычыны пажару – таксама неасцярожнасць пры курэнні.

 



КОММЕНТАРИИ