Ужо цяпер ясна, што ў Турцыі барысаўцам будзе нясоладка, нават пры пустых трыбунах. У сённяшнім матчы ў Гродне не было драйву, не было яскравых момантаў, БАТЭ атакаваў без вастрыні. “Фенербахчэ” прайграў барысаўцам толькі па колькасці атрыманых жоўтых і адной чырвонай картцы.

На жаль, беларускім заўзятарам не застаецца цяпер нічога, як толькі верыць у цуд у Стамбуле. Зрэшты, у Турцыі барысаўцам будзе дастаткова ізноў згуляць унічыю, праўда, з лікам 1-1 як мінімум.



КОММЕНТАРИИ