Учора, 17 лютага, а 10.31 у Барысаве паступіла паведамленне аб загаранні ў гаражным кааператыве па вуліцы Трусава. Ратавальнікі-пажарныя, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі задымленне ў адным з гаражоў, паведамляе прэс-служба МНС РБ.

Прычынай стаў самаробны абагравальнік. У выніку агнём пашкоджаны пол на плошчы 0,5 кв. м, закураны сцены і столевае перакрыцце цаглянага гаража. Пашкоджана сцяна на плошчы 0,5 кв. м, суседняга гаража і лакафарбавае пакрыццё легкавога аўтамабіля BMW 3-Series.



КОММЕНТАРИИ