Адказ на гэтае пытанне barysau.by паспрабаваў высветліць праз паведамленні з Барысава, размешчаныя на інтэрнэт-партале мінскай міліцыі “Перахоп”. Гэты партал – віртуальная пляцоўка, на якой праваахоўныя органы ўзаемадзейнічаюць з грамадскасцю для супрацьдзеяння правапарушэнням і злачынствам.

Інтэрнэт-праект “Перахоп” мае акаўнты ў некаторых сацыяльных сетках – twitter, facebook, vkontakte. Любы жахар Беларусі можа размясціць сваё паведамленне аб правапарушэнні ці злачынстве са сваіх інтэрнэт-акаўнтаў, скарыстаўшыся хэштэгам #перехват.

Паводле задумы праекту, праваахоўныя органы павінны аператыўна рэагаваць на апублікаваныя на гэтым сайце факты правапарушэнняў ці злачынстваў.

Для нашых чытачоў мы падабралі паведамленні з Барысава за перыяд з 24.12.2012 да 17.02.2013 г.г. Адна з найбольш актуальных праблем на дарогах і ў гарадскіх мікрараёнах, якая хвалюе барысаўчан, як высветлілася, – няправільная паркоўка аўтатранспартных сродкаў.

1.    17.02.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Аляксандр:

“Барысаў, вул.Гагарына каля будынку банка ВТБ, паркоўка на пешаходнай”.

2.     02.02.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Андрэй:

“Барысаў, вул. Чапаева 1, час 12-00. Таксі прыпаркавана прама каля пешаходнага пераходу. Вадзіцелям не відаць пешаходаў, якія выходзяць на пешаходны пераход”.

3.    28.01.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Vipeg:

“Я дагнаў гэтага вадзіцеля. І ён у сваё апраўданне сказаў, што ўключаць паваротнікі не трэба было таму, што ўсе і так павінны бачыць, што ў яго на дарозе перашкода, і павінна быць цалкам відавочна, што ён плануе перабудавацца. А ў люстэрка, як ён сказаў, ён глядзець не прывык. Дзіўна. Пр. Рэвалюцыі”.

4.    20.01.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Саша:

“Аварыя летам у Барысаве. Наступствы”

5.    17.01.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Максім:

“Барысаў 17.01.2013 у 8.20 па вул. Чапаева насупраць завода Аўтагідраўзмацняльнік ледзь не збілі камунальнікі!!!!!!!! Трактар, які чысціў тратуар з хуткасцю прыкладна 30 км/г нават не прытармазіў. Я паспеў адскочыць у снег, а калі б дзіця ішло??????!!!!”

6.    16.01.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Nyura:

“Барысаў. вул. 50 гадоў БССР. Студэнты паркуюць свае аўто як хочуць”.

7.    16.01.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Vipeg:

“Можа мае сэнс замяніць знак STOP на знак “саступіце дарогу”, бо ўсё роўна ўсе запар рэгулярна яго ігнаруюць?”

8.    15.01.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Сяргей:

“Не прапусціў пешахода і здзейсніў абгон на пешаходцы. г. Барысаў вул. 50 гадоў БССР каля д.3. Аўдзі 100 белага колеру”

9.    08.01.2013 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Струеў:

“Няправільная паркоўка ў горадзе Барысаў”.

10.    24.12.2012 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Дзмітрый:

“Барысаў, вул. Н. Нёман, 159, каля 5 пад’езда. Парушэнне падпункта 143.14 Правілаў дарожнага руху”.

У якасці бонусу – жартаўлівае відэа, якое 06.02.2012 апублікаваў інтэрнэт-карыстальнік Аляксандр:

“Прыклад пешаходам: чацвераногія вучаць двухногіх правільна пераходзіць дарогу!”

 



КОММЕНТАРИИ