Учора, 28 лютага, пасля праведзенай праверкі ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які ў ноч на 23 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў айчыны, шляхам свабоднага доступу пракраўся на ферму ААТ «Міраполле», што ў вёсцы Жыцькава, адкуль выкраў чатырох цялят вагой 360 кг коштам 7 млн. 614 тыс. рублёў.

Ферма не ахоўвалася.

Нагдаем, што напярэдадні праваслаўнага Раства, 6 студзеня, невядомы з незачыненага цялятніка МТФ “Жыцькава” выкраў двух цялят агульнай вагой 168 кг на суму 2 млн. 455 тыс. рублёў.

Варта нагадаць, што гэта не першы такі выпадак на тэрыторыі Барысаўскага раёна. Так, напрыклад, у мінулым годзе 8 красавіка адно цяля было выкрадзена ў Касцюках, а 22 жніўня двух цялят выкралі ў Вялікіх Негнавічах. Былі і іншыя выпадкі.

 



КОММЕНТАРИИ