У Жодзіна самы сталы каталіцкі святар Беларусі адзначыў чарговы юбілей

0

Роўна 70 гадоў таму назад Айцец Юзаф Пятушка стаў манахам Ордэна Марыян.

Ксяндза Юзэфа Пятушку ведаюць і паважаюць каталікі, вернікі іншых канфесій і нават няверуючыя людзі ў шматлікіх гарадах і краінах. У 2019 годзе ксёндз Юзаф Пятушка адзначыў у Жодзіна 70-годдзе манаскага служэння. А зараз у яго яшчэ адзін юбілей.

15 жніўня а. Юзаф Пятушка МІС адзначыў 70-годдзе ад моманту складання вечных шлюбаў ў Кангрэгацыі айцоў марыянаў. Менавіта з гэтага дня да яго прозвішча дадаецца МІС, што як раз і азначае прыналежнасць да каталіцкай мужчынскай манаскай кангрэгацыі, аснаванай у 1673 годзе.

У Жодзіна самы сталы каталіцкі святар Беларусі адзначыў чарговы юбілей

У Барысаве ксёндз Юзаф Пятушка працуе са жніўня 1989 года. Гэты горад ён называе «самым асноўным» у сваім жыцці.

Нарадзіўся Юзаф Пятушка 14 мая 1931 года ў Росіцы, у 1949 годзе прыняў манаскія абеты. Па прафесіі Юзаф Пятушка гісторык і тэолаг, вучыўся ў Польшчы, працаваў у Расеі, Беларусі і Польшчы. Кожны год жыцця ксяндза Юзафа Пятушкі — гэта свая старонка, годная ўспаміну. Цяпер ён ужо на пенсіі, жыве ў кляштары ў Жодзіна і працягвае малітвай падтрымліваць вернікаў.

EX-PRESS.BY, фото из соцсетей

Источник: ex-press.by

Leave A Reply

Your email address will not be published.