Ад сённяшніх пакупнікоў цяжка схаваць непрывабныя бакі дзяржаўнага гандлю – большасць мае пры сабе мабільныя тэлефоны з функцыяй фотаапарата, а таксама зарэгістраваныя старонкі ў сацыяльных сетках. Так, інтэрнэт-карыстальнік Слава Някрасаў заўважыў і сфатаграфаваў таракана ў адным з аддзелаў гастранома №25 “Дарожны”, што на вуліцы Працы насупраць чыгуначнага вакзала.

А затым свае фотаздымкі даслаў у інтэрнэт-суполку Мой Барысаў / Мой Борисов / Mój Borisov.

Аддзел інфармацыі barysau.by



КОММЕНТАРИИ