Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабраў ужо звыш за 4200 подпісаў пад зваротам за вызваленне арыштаванага ксяндза Уладзіслава Лазара.

Па стане на 12:50 27 жніўня 3054 подпісы сабраныя праз інтэрнэт і больш за 1150 подпісаў на падпісных аркушах каля касцёлаў. Зборшчыкі БХД адзначаюць, што большасць ксяндзоў не забараняе распаўсюд петыцыі і не перашкаджае парафіянам падпісвацца.

БХД плануе праводзіць збор подпісаў за ксяндза Лазара да ягонага вызвалення і заклікае ўсіх каталіцкіх вернікаў і неабыякавых людзей далучацца да кампаніі “Свабоду ксяндзу Лазару!”.

Нагадаем Уладзіслаў Лазар быў затрыманы КДБ 31 траўня – амаль тры месяцы назад. У чым ён абвінавачваецца, невядома дагэтуль.



КОММЕНТАРИИ