Гэтая знамянальная падзея адбылася 27 лістапада падчас абласнога турніра па моднай забаве ў сталічным боўлінг-цэнтры. БРСМ і прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплекса – арганізатары незвычайных спаборніцтваў – прымеркавалі іх да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.

Барысаўскі раён прадстаўляла каманда ў складзе трох работнікаў «Свінакомплекса Барысаўскага»: шафёра Дзмітрыя Дзеравягі, камбайнёраў Сяргея і Аляксандра Крывінаў, а таксама старшыні раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Зінаіды Басарэўскай і першай сакратаркі раённага камітэта ГА «БРСМ» Ніны Глінскай.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Па выніках турніру каманда Барысаўскага раёна заняла першае месца. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і пераходным кубкам.

Цікава, што сайт Барысаўскага райвыканкама назваў гэты клуб не Madison, а Mеdison.



КОММЕНТАРИИ