Мова вуліц Барысава – беларускай амаль няма

У сваім апошнім пасланні да народа Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй». Сказаў ён гэта, канешне, па-руску.

А якая сітуацыя з беларускай у Барысаве? Ці шмат хаця б у нашым горадзе шыльдаў з назвамі вуліц на мове карэннага народа? Наш карэспандэнт Стас Вячэрскі адправіўся на яе пошукі па цэнтральным вуліцам Барысава. І вось што атрымалася.

На праспекце Рэвалюцыі ёсць дзве беларускамоўныя шыльды:

На вуліцы Чапаева знайшлася толькі адна:

На вуліцы Гагарына таксама толькі адна:

Зрэдзьчас сустракаюцца ў горадзе і беларускамоўныя ўказальнікі:

А вось такая цікавая шыльда на дзвюх мовах вісіць на хаце ў прыватным сектары:

У Старым горадзе няма ніводнай беларускамоўнай шальды ані на вуліцы ІІІ-га Інтэрнацыянала, ані на вуліцы Лапаціна.

Усе новыя шыльды робяць па адным узоры і на русскай мове.

Каб беларускі народ усё ж такі пачаў існаваць як нацыя, трэба пачынаць з самага малога. Каб тыя ж самыя шыльды з назвамі вуліц рабіліся на роднай мове. Ды і не толькі вуліц – назвы крамаў, цэннікі.

А не дык узгадваюцца словы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава: «Нацыя без мовы – гэта не нацыя».

Комментарии закрыты.