Як барысаўчанка робіць велікодныя шэдэўры сваімі рукамі

Напярэдадні Вялікадня ў Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры адбылося V адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс майстроў аздаблення велікодных яек “Велікодная пісанка”. Майстры з розных куткоў Мінскай вобласці прывезлі свае калекцыі ў самых розных тэхніках аздаблення яек. У мерапрыемстве прыняла удзел і майстар з Барысава, рассказвае VBORiSOVE.BY спасылаючыся на Цэнтр традыцыйнай культуры ў Барысаве.

Барысаўскі раён на свяце-конкурсе прадстаўляла дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры Алена Янкоўская са сваёй хатняй калекцыяй ў тэхніцы “інкрустацыя саломкай”, якая нарыхтоўвалася да конкурсу на працягу некалькіх месяцаў.

Дробная, скурпулёзная работа не аставіла абыякавымі ні наведвальнікаў выставы, ні іншых удзельнікаў свята-конкурсу, ні само журы – за тонкую і акуратную работу барысаўчанка атрымала дыплом пераможцы ў намінацыі «Інкрустацыя саломкай драўляных яек» і памятны тэматычны падарунак, які будзе нагадваць пра гэта цудоўнае свята.

Комментарии закрыты.