Такога свята яшчэ ў нас не было

Сёння, 1 кастрычніка, барысаўчане атрымалі цудоўную магчымасць дакрануцца да сваіх каранёў на фестывалі Беларускай культуры «Тутэйшыя».

Свята пачалося з кірмаша майстроў, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі, майстар-класаў рамеснікаў і выступу клуба гістарычнай рэканструкцыі. Усе жадаючыя маглі не толькі зрабіць сабе шчаслівую манету на ўдачу, але і патанчыць пад вясёлыя народныя песні і прыпеўкі. У адной з іх бабуля кажа: “Я таму доўга жыву, што танцую и пяю”. Барысаўчане вырашылі паслухацца – спявалі і танчылі да самай ночы.

Такога свята яшчэ ў нас не было

Прадстаўленні ў дзіцячай гульнявой зоне, выстава гістарычнай спадчыны, прызы, і бясплатныя пачастункі, акуляры вipтуальнай рэчаicнасцi, поп-корн, салодкая вата, вялікі фуд-корт з півам, дранікамі і шашлыкамі, батут для маленькіх, кветкі і садавіна, бульба і рыба – чаго толькі сёння не было на святкаванні.

Гісторыя як на далоні

Кожны мог прачытаць гiсторыю роднай краiны на высокія стэндах, якія былі зроблены ў выглядзе разцягнутага падручніка. Узгадаць ці ўпершыню ўбачыць Рагвалода, Міндоўга і Анастасію Слуцкую было цікава як дарослым, так і дзецям.

Рыцары

Турнірныя баі – гэта даволі небяспечнае відовішча, таму сёння яны абмежаваны адной хвілінай. Рыцары біліся па чарге, а напрыканцы паказалі сходку тры на тры. Пасля бою адбыўся інтэрактыў: некалькі людзей з глядачоў самі паўдзельнічалі ў турніры.

Дарэчы, даспехі гэтыя належалі багатым наёмнікам і рыцарам з Германіі прыкладна XIII-XIV стагоддзяў. Маргус, камандзір маладзечанскага адзялення меў частку італьянскіх даспехаў XIV стагоддзя. Акрамя гэтага рыцара біліся таксама Лео, Сэм, Альгерд, Райманд, прадстаўнікі барысаўскіх і салігорскіх адзяленняў.
Падчас фестывалю 5 лепшых устаноў горада «Ірландскі паб», «Я і ты», «Марцін», «Камелот» і «Карчма» радавалі ўсіх гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства смачнымі стравамі беларускай кухні.

Гала-канцэрт

Увечары барысаўчан чакала вялікая канцэртная праграма. За DJ пультам – адзін з лепшых беларускіх DJ Ice. Ніхто не застаўся абыякавым да выступа гурта сярэднявечнай музыкі «Літы талер» з Менску. Калі зайграла прыгожая музыка, а выканаўцы запрасілі патанчыць, народ з радасцю пацягнуўся да сцэны. Вадзілі карагоды, плясалі народныя танцы і нават паспрабавалі выканаць танец д’ябла, выкарыстоўваючы сярэднявечны брэйкданс.

Гурт пажадаў барысаўчанам, каб усе мары здзейснiлicя, бо калicь мара музыкаў таксама здзейснілася, усё пачалося з кампазiцыi, у якой ідзе размова пра мары.

Працягнлі танчыць госці фестывалю пад выступ гурта “Тутэйшыя”, створанага ў 2014 годзе, музыкі гралі песні з дэбютнага альбома ,які хутка павінен убачыць свет.

Прыгожыя нумары паказалі таксама ўдзельнікі танцавальнай студыі «Метро», тэатра «Надзея», тэатра «Трыюмф» і іншыя.

Пасля святочнага салюта адбыўся выступ кавер-спявачкі Эрыкі з Масквы.
Шаноўнае спадарства, памятайце свае каранi, сваю гicторыю, i, негледзячы на тое, што беларускую мову выкарыстоўвае даволi мала людзей, ведайце яе, каб не было сорамна перад нашчадкамi. Было б вельмі добра святкаваць гэты дзень кожны год. Паглядзім, ці будзе праз год так жа горача і шыкоўна ў нашым горадзе на фестывалі Беларускай культуры «Тутэйшыя».

©

Правовая информация при перепечатке данного материала Активная прямая гиперссылка на страницу vborisove.by, содержащую оригинал публикации, обязательна. Эта ссылка должна быть размещена в начале перепечатанного материала – в первом абзаце необходимо указать: «Пишет интернет-портал города Борисова vborisove.by (здесь размещается гиперссылка на страницу-источник)». Любые изменения текстов, заголовков, фотографий vborisove.by при перепечатке запрещены.

Читай vborisove.by во «ВКонтакте» → vk.com/vborisoveby

Комментарии закрыты.