Прымі удзел у фотапраекце! Пакажы свой Барысаў!
З красавіка па снежань 2018 года барысаўчан запрашаюць прыняць удзел у праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», прысвечаным Году малой радзімы і накіраваным на стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Барысаўшчыны.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей, моладзь і ўсе жадаючыя.
Асноўнымі задачамі правядзення праекта з’яўляюцца:
-знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;
-падтрымка творчых ініцыятыў;
-спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў праекта.
Для ўдзелу ў праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“» неабходна выканаць творчую работу – фотазамалёўку – серыю фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах. Матэрыял павінен таксама суправаджацца кароткімі тэкставымі каментарыямі.
Комментарии закрыты.